18 чэрвеня ў Менску праходзіць устаноўчы сход па стварэньні рэспубліканскагадасьледча-асьветніцкага аб’яднаньня «Гавары праўду».
На сходзе прысутнічаюць 56 чалавек са сталіцы і абласьцей Беларусі. Мерапрыемства праходзіць у офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі, так як у прадастаўленьні больш прасторнага памяшканьня арганізатарам было адмоўлена, паведамляе БелаПАН. У прыватнасьці, як паведаміў адзін з сяброў аргкамітэту Сяргей Вазьняк, у апошні момант адміністрацыя ДК МТЗ адмовіла ў арэндзе залі.
Гэта ўжо другая спроба легалізацыі кампаніі «Гавары праўду!». Першае ўстаноўчы сход рэспубліканскага
Аднак Міністэрства юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі аб’яднаньня на той падставе, што заснавальнікі не далі дадатковыя запытаныя матэрыялы. Матэрыялы сапраўды не былі прадастаўленыя, бо на той момант знаходзіліся ў офісе кампаніі «Гавары праўду!», які быў апячатаны пасьля падзей 19 сьнежня.
Ленінскі РУУС Менска, якім апячатвалася памяшканьне, адмовіўся падаць доступ туды заснавальнікам аб’яднаньня, накіраваўшы іх у сьледчае ўпраўленьне ГУУС Менгарвыканкама. Пакуль доўжылася пераадрасацыя заснавальнікаў арганізацыі з інстанцыі ў інстанцыю, тэрміны на прадастаўленьне дадатковых дакумэнтаў у Мін’юст скончыліся.
Раней кампанія «Гавары праўду!» праходзіла пад патранажам
Дырэктар установы Ўладзімер Някляеў звольніўся з «Руху наперад» і ўжо 11 лістапада быў прызначаны выканаўчым дырэктарам міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня сацыяльнай падтрымкі дзяцей і моладзі «Клопат». Менавіта ў гэтай якасьці ён падаваў дакумэнты на рэгістрацыю кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі.
8 лютага Мін’юст падаў у Вярхоўны суд пазоў аб ліквідацыі міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня «Клопат», старшынёй праўленьня якога зьяўлялася Ніна Пахлопка, выканаўчым дырэктарам — Уладзімір Някляеў. «Клопат» таксама ліквідавалі.