17 чэрвеня на адной з цэнтральных плошчаў Прагі адбылася акцыя салідарнасці з беларускімі палітычнымі вязнямі. Арганізаваў яе экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч, які выехаў у Чэхію ад пераследу КДБ. Інфармацыя пра акцыю пашыралася праз сацыяльныя сеткі. У акцыі ўзялі ўдзел каля двух дзясяткаў чалавек з сцягамі і плакатамі на беларускай і чэшскай мовах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?