У Даніі, у межах моладзевага Чэмпіяната Еўропы-2011 па футболе (U-21) 18 чэрвеня сыграюць зборныя Беларусі і Швейцарыі.
Матч адбудзецца ў горадзе Орхус на стадыёне «Атлетыён». Ад яго выніку залежыць, ці выйдзе беларуская каманда ў паўфінал чэмпіяната. Пасля паразы ад датчанаў 14 чэрвеня Беларусь мае 3 пункты ў групавым заліку. І мусіць абавязкова перамагчы швейцарцаў, каб выйсці ў паўфінал. Агулам становішча ў групе выглядае наступным чынам: Швейцарыя — 6 пунктаў, Данія, Беларусь — па 3, Ісландыя — 0. Матч пачнецца ў 21.45 па мінскім часе.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?