Зборная Беларусі (галоўны трэнер -- Анатоль Буяльскі) атрымала другую перамогу на чэмпіянаце Еўропы па баскетболе, што праходзіць у заходняй Польшчы.
У нядзелю нашы дзяўчаты выйгралі ў Ізраіля 68:41 (18:12, 8:6, 21:18, 21:5).
Найлепшай у нас была Таццяна Ліхтаровіч (13 балаў + 5 падбораў), у Наталлі Марчанкі (11 + 3 падборы + 4 перадачы), Кацярыны Сныцінай (9 + 9+ 2), Таццяны Троінай (9+6+1).
Учора беларускі выйгралі ў зборнай Вялікабрытаніі 55:40.
У групавым турніры падапечным Анатоля Буяльскага засталося правесці матч з Чэхіяй, але яны ўжо забяспечылі сабе выхад у 12-тку.
На чэмпіянаце таксама разыгрываюцца пуцёўкі ў кваліфікацыю алімпійскага турніру ў Лондане (2012). Трэба заняць на чэмпіянаце 5-е месца (ці 6-е, калі ў пяцёрцы фінішуе Вялікабрытанія).
0
0
0
0
0
0