Англія прайграла Чэхіі (1:2) і не прабілася ў паўфінал моладзевага чэмпіянату Еўропы, што гэтымі днямі праходзіць у Даніі.

Прычым брытанцы першымі забілі гол, які выводзіў беларусаў на Алімпіяду, але..

Згодна з рэгламентам, ад Еўропы на ХХХ летнія гульні ў Лондане ў 2012 годзе паедуць тры найлепшыя каманды, а зборная Англіі бярэ ўдзел у ім як гаспадыня. З чатырох зборных, што згуляюць у паўфіналах, нехта лішні.

Нагадаем, што зборная Беларусі (галоўны трэнер -- Георгій Кандрацьеў) выйшла ў паўфінал чэмпіянату Еўропы, дзе яе супернікам будзе Іспанія, што сёння перамагла Украіну 3:0.

Каб трапіць на Алімпіяду, беларусам трэба фінішаваць мінімум трэцімі. Ці вырашыць усе пытанні ўжо ў гэту сераду, выйграўшы ў паўфінале ў Іспаніі.

Матч адбудзецца 22 чэрвеня, пачатак а 19-й.

У другім паўфінале сустрэнуцца зборныя Швейцарыі і Чэхіі.

Фінал і матч за 3-е месца пройдуць у суботу, 25 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?