«Трайпл» Юрыя Чыжа адкрывае гатэль у Мірскім замку
Апроч яго, «Трайпл» атрымае ў арэнду рэстаран на тэрыторыі замка.
У найбліжэйшы час на тэрыторыі замка ў Міры адкрыюцца гатэль і рэстаран. Яны адразу ж будуць перададзеныя ў арэнду ТАА «Трайпл», якое належыць бізнэсоўцу Юрыю Чыжу — ён укладваў свае грошы ў будаўніцтва.
У элітным гатэлі прадугледжаныя 35 нумароў для гасцей, у тым ліку і «прэзідэнцкі-люкс» і двухузроўневыя апартаменты. Асноўны ўпор дызайнеры зрабілі на даваенны час пачатку XX стагоддзя.
Віталь Несцераў
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ