Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі лічыць, што Антыкрызісная праграма АГП прапануе магчымыя інструменты і шляхі выхаду наяўнай эканамічнай сітуацыі ў рэспубліцы, і многія яе палажэнні знойдуць адлюстраванне ў пытаннях збалансаванага развіцця эканомікі краіны.

Такая ацэнка дадзеная ў лісце за подпісам старшыні ФПБ Леаніда Козіка, які прыйшоў сёння раніцай у офіс АГП.

«Дзякуем Вам за прадстаўленую магчымасць азнаёміцца з Антыкрызіснай праграмай для Беларусі, якая носіць, на нашу думку, шматпланавы характар прапанаваных мераў і акрэслівае магчымыя інструменты і шляхі выхаду з наяўнай эканамічнай сітуацыі ў рэспубліцы, — гаворыцца ў лісце. — Лічым, што многія палажэнні праграмы ў будучыні знойдуць сваё адлюстраванне ў пытаннях збалансаванага развіцця эканомікі краіны».

Намеснік старшыні АГП Леў Марголін лічыць такі адказ пазітыўным момантам.

«Федэрацыя прафсаюзаў, у адрозненне ад урада і Адміністрацыі прэзідэнта, даволі аператыўна адрэагавала на Антыкрызісную праграму і, мяркуючы па ўсім, там яе нават прачыталі, — адзначыў Леў Марголін. — З асноўнымі палажэннямі, выкладзенымі ў праграме, сапраўды вельмі складана спрачацца, таму яны і не спрачаюцца. Іншая справа — ім прасцей, таму што не ім выконваць гэтую праграму і пераконваць Лукашэнку ў тым, што трэба зрабіць так, а не інакш. Таму яны, нічога не страчваючы, могуць даваць цалкам высокую ацэнку Антыкрызіснай праграме. Але гэта ўжо сам па сабе факт. Раней такога не было».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?