Незарэгістраваная моладзевая арганізацыя «Малады Фронт» звярнулася ў міжнародную праваабарончую арганізацыю Amnesty International з просьбай абараніць лідара «МФ» Змітра Дашкевіча ад дзеянняў адміністрацыі Жодзінскага СІЗА.
Сярод фактаў парушэння правоў палітвязня Дашкевіча ў лісце пералічаныя наступныя: «пагрозы фізічнай расправай і катаваннямі, абраза чалавечай годнасці, забарона мець рэлігійную літаратуру ў камеры, хаця гэта дазволена „Правіламі утрымання асобаў пад вартай“, беспрычынная канфіскацыя дазволеных асабістых рэчаў, моўная дыскрымінацыя, непрымальныя санітарныя умовы, адсутнасць мінімальнай павагі да чалавека пад вартай».

Нагадаем, што 30 сакавіка 2011 году Зміцер Дашкевіч быў другі раз прызнаны Amnesty International вязнем сумлення, а 20 чэрвеня лідар «МФ» звярнуўся з заявай у Генпракуратуру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?