Калегія Мінскага гаспадарчага суда пакінула без змены рашэнне суда адносна высялення сядзібы БНФ. Абскардзіць рашэнне спрабавалі прадстаўнікі Партыі БНФ і грамадскай арганізацыі БНФ "Адраджэньне". Рашэнне пачало дзейнічаць з моманту абвяшчэння.

Апеляцыйную скаргу на рашэнне калегіі можна падаць цягам месяца.

Раней Гаспадарчы суд Мінска не задаволіў пазоў партыі БНФ і грамадскай арганізацыі БНФ "Адраджэньне" да ЖРЭА Савецкага раёна Мінска. Пазоўнікі дамагаліся праз суд прымусіць камунальныя службы заключыць дамову аб арэндзе памяшкання на праспекце Машэрава, 8. У сваю чаргу, ЖРЭА Савецкага раёна звярнулася ў суд, каб вызваліць арандаваную сядзібу.

Дамова арэнды памяшкання, якое партыя займала больш за 20 гадоў, скончылася 31 сакавіка. Актывісты БНФ адмаўляюцца вызваляць памяшканне. Яны арганізавалі кругласуткавае дзяжурства ў сядзібе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?