публікаваны поўны спіс абсталявання, пастаўкі якога ў Беларусь забаронены Саветам Еўрасаюза.

Згодна з пастановай савета, забаронена «прадаваць, пастаўляць, перадаваць ці экспартаваць, непасрэдна або ўскосна, абсталяванне, якое можа быць выкарыстана для ўнутраных рэпрэсій, незалежна ад таго, ці выраблена яно ў ЕС, любой асобе, арганізацыі ці органу ў Беларусі або для выкарыстання ў Беларусі».

У спіс абсталявання, на пастаўкі якога распаўсюджваецца эмбарга ЕС, уключана:

1. Агнястрэльная зброя, боепрыпасы і звязаны з імі інвентар, а менавіта:

1.1. Агнястрэльная зброя, якая не рэгулюецца Часткай 1 і Часткай 2 Агульнага ваеннага спісу Еўрапейскага саюза (Агульны ваенны спіс);

1.2. Боепрыпасы, спецыяльна распрацаваныя для агнястрэльнай зброі, згаданай у пункце 1.1, і спецыяльна распрацаваныя для яе дэталі;

1.3. Зброевыя прыцэлы, што не рэгулююцца Агульным ваенным спісам.

2. Бомбы і гранаты, што не рэгулююцца Агульным ваенным спісам.

3. Наступныя транспартныя сродкі:

3.1. Транспартныя сродкі, аснашчаныя вадамётамі, спецыяльна распрацаваныя або мадыфікаваныя для барацьбы з беспарадкамі;

3.2. Транспартныя сродкі, спецыяльна распрацаваныя або мадыфікаваныя для электрыфікацыі з мэтай адбівання нападнікаў;

3.3. Транспартныя сродкі, спецыяльна распрацаваныя або мадыфікаваныя для знішчэння барыкад, у тым ліку будаўнічае абсталяванне з балістычнай абаронай;

3.4. Транспартныя сродкі, спецыяльна прызначаныя для дастаўкі або пераводу зняволеных і/або затрыманых;

3.5. Транспартныя сродкі, спецыяльна прызначаныя для разгортвання мабільных бар’ераў;

3.6. Дэталі для транспартных сродкаў, згаданых у пунктах 3.1–3.5, спецыяльна распрацаваныя з мэтай барацьбы з беспарадкамі.

Заўвага 1: Гэты пункт не рэгулюе аўтамабілі, спецыяльна распрацаваныя для мэтаў пажаратушэння.

Заўвага 2: Для мэтаў пункта 3.5 тэрмін «транспартныя сродкі» ўключае прыцэлы.

4. Выбуховыя рэчывы і наступнае звязанае з імі абсталяванне:

4.1. Абсталяванне і прыстасаванні, спецыяльна распрацаваныя для правядзення выбухаў электрычнымі ці неэлектрычнымі сродкамі, уключаючы пульты, дэтанатары, запальныя прыстасаванні, узмацняльнікі выбуху, дэтаніруючыя шнуры і спецыяльна распрацаваныя дэталі для іх; за выключэннем спецыяльна распрацаваных для канкрэтнага камерцыйнага выкарыстання, функцыяй якіх не з’яўляецца правядзенне выбухаў (напрыклад, нагнятальныя прыстасаванні для аўтамабільных падушак бяспекі, засцерагальныя разраднікі ад перанапружання, пажаратушыльныя прыстасаванні) і ў якіх спрацоўваюць або эксплуатуюцца выбухованебяспечныя сродкі;

4.2. Падоўжаныя зарады, што не рэгулююцца Агульным ваенным спісам;

4.3. Іншыя выбуховыя рэчывы, што не рэгулююцца Агульным ваенным спісам рэчываў, і наступныя звязаныя з імі рэчывы:

a. аматол;

b. нітрацэлюлоза (якая ўтрымлівае больш за 12,5% азоту);

c. нітрагліколь;

d. пентаэрытрытолтэтранітрат (ТЭН);

e. пікрыл-хларыд;

f. 2,4,6-трынітраталуол (ТНТ).

5. Наступнае засцерагальнае абсталяванне, якое не рэгулюецца Часткай 13 Агульнага ваеннага спісу:

5.1. Бронекамізэлькі, якія засцерагаюць ад куль ці халоднай зброі;

5.2. Каскі, што засцерагаюць ад куль і/або асколкаў, шлемы, шлемы і шчыты для барацьбы з масавымі беспарадкамі, шчыты балістычнай абароны.

Заўвага: Гэты пункт не рэгулюе:

— абсталяванне, спецыяльна распрацаванае для спартыўных мерапрыемстваў;

— абсталяванне, спецыяльна распрацаванае для арганізацыі бяспекі работ.

***

6. Сімулятары, за выключэннем тых, што рэгулююцца Часткай 14 Агульнага ваеннага спісу, для навучання стральбе з агнястрэльнай зброі, і спецыяльна распрацаванае для гэтага праграмнае забеспячэнне.

7. Прыборы начнога бачання, абсталяванне для назірання з выкарыстаннем цеплавізійных прыбораў і электронна-аптычныя пераўтваральнікі, апрача тых, што кантралююцца Агульным ваенным спісам.

8. Калючая стужкавая загарода.

9. Ваенныя нажы, баявыя нажы і штыкі з лязом даўжынёй больш за 10 см. 10. Вытворчае абсталяванне, спецыяльна прызначанае для элементаў, згаданых у гэтым спісе.

11. Спецыяльныя тэхналогіі для распрацоўкі, вытворчасці або выкарыстання прадметаў, згаданых у гэтым спісе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?