Па стане на чэрвень 2011 года, мінімальны заробак у Літве складае 800 літаў без уліку падаткаў і 680 літаў з улікам вылічвання падаткаў (232 еўра / 197 еўра).

 фота delfi.lt

фота delfi.lt

У Беларусі мінімальны заробак у месяц цяпер складае 541 тыс. 350 рублёў
-- гэта 262 літы, калі пералічваць курс паводле Нацбанка (2065 рублёў за адзінку валюты нашай суседкі), або 216,5 літа, калі карыстацца курсам віленскіх абменнікаў (па 2 500 рублёў за Lt).
У пераводзе на беларускія рублі літоўская мінімалка складае 1 млн 700 тыс. рублёў, што болей за сярэдні заробак па Беларусі.

У еўра мінімальны заробак у Беларусі выглядае проста смешным. 76 еўра па курсе Нацбанка і 62 еўра па вулічным курсе. Гэта кошт пакоя на двух чалавек у недарагім віленскім гатэлі.

З 1 верасня мінімальны заробак у Літве плануецца павысіць да 900 літаў (261 еўра), а з 1 студзеня 2012 года -- да 1 000 літаў (290 еўра). Гэта будзе амаль у пяць разоў больш, чым мінімальны заробак у Беларусі.

Затое ў нас дарогі чыстыя :)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?