На 41-м годзе жыцця памёр гарадзенскі гісторык Эдуард Мазько
Вяртаўся дахаты з універсітэта, стала кепска на вуліцы.
svaboda.org
У Гродне на 41-ым годзе жыцця раптоўна памёр гісторык Эдуард Мазько. Ураджэнец Кобрыншчыны, ён працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце, займаўся вывучэннем дзейнасці Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў міжваенны перыяд, захапляўся паэзіяй.
Гэта быў сапраўдны інтэлектуал: навуковец, які жыў актыўным грамадскім жыццём, які адчуваў сябе адказным за краіну. Смерць сустрэла яго па дарозе дадому. Калегі кажуць, што не вытрымала сэрца.
Рэдакцыя «НН» выказвае спачуванні родным і блізкім.
NN.BY
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ