Грамадства200200

Мінск кінуў выклік Лукашэнку

Гулянні і затрыманні ад плошчы Незалежнасці да цырка ды ад Нямігі і да Мастацкага музея. Лукашэнкаўцы закрылі метро Купалаўская і Кастрычніцкая, абмежавалі ўезд у цэнтр Мінска.

Гулянні і затрыманні ад плошчы Незалежнасці да цырка ды ад Нямігі і да Мастацкага музея. Лукашэнкаўцы закрылі метро Купалаўская і Кастрычніцкая, абмежавалі ўезд у цэнтр Мінска. Нягледзячы на затрыманні, сярод маніфестантаў панаваў гандысцкі дух.

19.50

Каля крамы «Рублёўскі» на Нямізе затрымана больш за дзесяць чалавек. Туды яшчэ пад’язджаюць аўтазакі.

19.50

На праспекце Незалежнасці насупраць рэстарана «Гудвін» затрымалі карэспандэнта «НН» Алеся Пілецкага, які фатаграфаваў спецназаўцаў. Цяпер ён у аўтазаку. Там, апроч яго, 41 затрыманы. Сярод іх журналіст «Салідарнасці» Сяргей Балай, былы палітвязень Аляксандр Баразенка.

19.43

Каля ГУМа стаіць каля сотні чалавек. Карэспандэнт «НН» бачыў, як спецназаўцы вялі чатырох затрыманых у двары за ГУМ.

19.37

Ля Катэдры адбылося затрыманне. Высокага маладзёна ў сіняй кашулі, які размаўляў па тэлефоне, завялі за шэрагі міліцы.

19.36

На скрыжаванні Леніна і Інтэрнацыянальнай — ланцуг міліцыі. Яны не даюць людзям трапіць на праспект, пачынаюць адціскаць іх да Нямігі.

19.35

Калона ў некалькі соцень чалавек ідзе па тратуары ад КДБ да плошчы Незалежнасці. ДАІ штрафуе кіроўцаў, якія сігналяць.

19.33

У рацыі кіроўцы аднаго з аўтазакаў карэспандэнт «НН» пачуў паведамленне пра тое, што агулам затрымана 150 чалавек.

19.29

Насупраць КДБ, узбоч сквера з бюстам Дзяржынскага стаіць больш за сотню людзей. Час ад часу яны пачынаюць воплескі. Яны пераходзяць праспект да КДБ.

19.25

Спецназаўцы каля гатэля «Еўропа» кінуліся на чалавека з фотаапаратам і спрабавалі яго забраць, але людзі не далі.

19.22

На скрыжаванні праспекта Пераможцаў і Інтэрнацыянальнай, ля гатэля «Еўропа», стаіць каля паўтары тысячы чалавек. Пры іх — некалькі соцень міліцыі і спецназа.

19.15

На вуліцы Энгельса — некалькі соцень людзей. Спецназ адціскае натоўп у бок Нямігі.

19.05

Да «Патыё-піцы» кіруюцца з сквера імя Грыцаўца некалькі дзясяткаў міліцыянтаў, адцясняюць людзей. Ля «Макдональдса» спецназ пачынае садзіць людзей у аўтобусы.

19.04

Група людзей сабралася насупраць «Макдональдса», на іншым баку праспекта, ля «Патыё-піцы». Яны стаяць, пляскаюць у ладкі.

19.00

Спецназ ля «Цэнтральнага» рассек натоўп на дзве часткі — адну кіруе ў бок «Макдональдса», другую да Кастрычніцкай. Да «Макдональдса» пад’ехалі аўтазакі, з іх выходзіць спецназ.

18.59

На скрыжаванні пр. Незалежнасці і Машэрава стаіць рэгуліроўшчык ДАІ. Машыны з дзвюх крайніх правых палос ён скіроўвае на Машэрава. З дзвюх левых — пускае ў цэнтр. Ужо ўтварыўся затор ад скрыжавання да плошчы Якуба Коласа.

18.57

Спецназ шыхтуецца і пачынае адціскаць натоўп у бок «Макдональдса».

18.55

Людзей збіраецца. Яны займаюць амаль увесь тратуар ад «Макдональдса» да ўваходу ў метро. Некалькі разоў спрабавалі пляскаць у ладкі. Машыны падтрымлівалі іх сігналамі. З’явіўся экс-кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў.

18.49

Каля «Макдональдса» на праспекце, у скверы на вуліцы Леніна групкамі стаяць людзі — іх ужо болей за сотню.

18.44

Відавочцы паведамляюць, што палкоўнік Яўсееў сказаў спецназаўцам: усіх заклікаць разысціся, хто не згаджаецца — тых у транспарт.

18.40

Цягнікі метро мінаюць станцыю «Кастрычніцкая» не спыняючыся. Перакрытая і станцыя «Купалаўская».

18.38

Спецназ спрабуе лакалізаваць усіх журналістаў — і дзяржаўных, і незалежных — на вуліцы Энгельса — насупраць вялікага экрана. Там стаіць і кіраўнік прэс-групы МУС Ластоўскі.

18.33

На плошчы затрымалі журналіста радыё «Свабода» Алега Груздзіловіча. Два спецназаўцы павялі яго да аўтобусаў, што ля Палаца рэспублікі з боку Мінаблвыканкама. Журналіст спрабаваў вырывацца, стаў на калені. Яму выкруцілі рукі за спіну. Падбеглі яшчэ два спецназаўцы. Зараз Груздзіловіч у аўтобусе.

18.30

Як паведаміла радыё «Свабода», ад вуліцы Маскоўскай у бок плошчы Незалежнасці прапускаюць толькі грамадскі транспарт.

18.29

На Кастрычніцкую плошчу нікога не пускаюць —

«рэжымнае мерапрыемства»
. Прайсці можна толькі ўздоўж турнікетаў, каля праспекта.

18.13

Людзей, якія спыняюцца каля ўваходу ў метро «Кастрычніцкая» ля «Цэнтральнага», спецназ просіць «адыходзіць». Але патрапіць на Кастрычніцкую плошчу можна вольна. Метро працуе пакуль у звычайным рэжыме.

17.56

Перакрытая і крайняя левая паласа сустрэчнага кірунку. Такім чынам,

па цэнтры праспекта ўтварыўся «калідор». Мэты гэтага пакуль няясныя. Мінулыя «Народныя гулянні» падтрымалі аўтамабілісты.

17.50

Дарожныя службы пачалі перакрываць крайнюю левую паласу праспекта ад скрыжавання з вуліцай Энгельса ў кірунку плошчы Незалежнасці. Яны адмяжоўваюць яе сваімі «фішкамі».

17.40

Каля выхаду з метро і ўніверсама «Цэнтральны» па ходніках інтэнсіўна прагульваюцца асобы ў цывільным. Сярод іх трапляюцца спецназаўцы, вядомыя рэпарцёрам у твар.

17:33

Людзі, якіх спецназаўцы зганялі з Плошчы, паселі на парапеце ўздоўж вуліцы Энгельса (ля ўніверсама «Цэнтральны»).

Цяпер спецназаўцы гоняць іх і адтуль у бок перахода да «Цэнтральнага». На пытанне, чаму гэта яны так робяць, адказваюць, што на Кастрычніцкай будзе праводзіцца мерапрыемства, і таму знаходзіцца там, ці сядзець на парапеце — нельга.

17.20

Па Кастрычніцкай можна прайсці толькі ўздоўж праспекту. Тых, хто становіцца або сядае бліжэй да цэнтра плошчы, міліцыя просіць сысці. У тым ліку асабіста ходзіць сам палкоўнік Яўсееў. Ён тлумачыць, што зараз трэба пакінуць плошчу, «а калі пачнуцца мерапрыемствы, можна будзе зайсці». Якія мерапрыемствы — не расказвае.

17.15

Спецназ пачынае агароджваць турнікетамі Кастрычніцкую плошчу.

17.12

На Кастрычніцкай плошчы пад вялікім экранам дэманстратыўна выстаўлены аўтазак.

17.07

Як паведамляе карэспандэнт «НН», за Палацам рэспублікі стаяць два аўтазакі, некалькі УАЗаў з танаваным шклом. Каля іх групуюцца спецназаўцы і асобы ў цывільным. Восем міліцэйскіх аўтобусаў заўважаныя на вуліцы Рэвалюцыйнай. Плошча Свабоды абгароджаная турнікетамі, у «пунктах пропуску» стаіць міліцыя, але пакуль усіх пускаюць свабодна. Там стаіць аўтазак і некалькі міліцэйскіх аўтобусаў. Уздоўж турнікетаў праз кожныя дзесяць метраў — міліцыянт.

* * *

У трох дзясятках гарадоў людзі выходзяць на цэнтральныя плошчы кожную сераду, а 19-й і проста гуляюць. У Мінску далучыліся аўтамабілісты. Яны прыязджаюць у цэнтр і сігналяць. Людзі патрабуюць палітычных і эканамічных перамен.

Ідэя такой незвычайнай формы пратэсту нарадзілася ў сацыяльных сетках.

Калі нехта выходзіць з лозунгамі, яго адразу ж хапаюць. Таму інтэрнаўты прыдумалі: проста выходзіць і гуляць.

Першыя акцыі СМІ, у тым ліку і «Наша Ніва», нават не заўважылі.

Заклікі на іх распаўсюджваліся толькі ў сацыяльных сетках, а выходзіла на плошчы пара дзясяткаў людзей.

Аднак ідэя спадабалася сваёй простасцю. І 15 чэрвеня ў цэнтр Мінска высыпала столькі людзей, што напалоханыя ўлады закрылі для выхаду станцыі метро «Купалаўская» і «Кастрычніцкая» і заблакавалі турнікетамі плошчы Кастрычніцкую і Свабоды. Усё марна: людзі мірна весяліліся на тратуарах.

Каментары200

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным15

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

У Новай Баравой будзе новы модны квартал ФОТЫ

«Прыходзілі людзі з ссабойкамі». Беларусы размялі ўсю ежу з безлімітнага рэстарана ў першы дзень адкрыцця18

На аўкцыёне прадалі карціну Шагала амаль за 3,5 мільёна даляраў

Сталі вядомыя ўсе ўльтыматыўныя патрабаванні Расіі на перамовах у Стамбуле11

Хадзі Матара, які некалькі разоў ударыў нажом пісьменніка Салмана Рушдзі, асудзілі на 25 гадоў

«Каб купіць дом, працавала на нарказаводзе». Пасля 2020-га беларуска з пяццю дзецьмі пераехала ў Канаду24

«Калі вы зможаце пакінуць Швейцарыю?» — «Ніколі». Сталі вядомыя новыя факты пра апошні перыяд жыцця Магдалены Радзівіл5

У Швецыі знайшлі мёртвым дыпламата, якога раней арыштавалі па падазрэнні ў шпіянажы

Туск пасля размовы з Трампам: Нас чакаюць вельмі цяжкія дні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным15

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць