Па розных ацэнках, ад некалькіх сотняў да тысячы чалавек, якія сабраліся на маўклівую акцыю пратэсту ў Мінску, разбіліся на групы і дайшлі па ходніках праспекта Незалежнасці да аднайменнай плошчы.
Пасля гэтага некаторыя разышліся, іншыя занялі вольныя лаўкі. Яны размаўляюць, танчаць і перыядычна пляскаюць.
Стала вядома, што каля будынка КДБ было затрымана некалькі чалавек. Іх пасадзілі ў аўтазакі.