А 20 гадзіне група маладых людзей (ад 80 да 100 чалавек) з гваздзікамі накіравалася ад уваходу на станцыю метрапалітэна «Кастрычніцкая» па вул. Леніна ў бок плошчы Свабоды, а затым перайшла на процілеглы бок вуліцы і рушыла ў зваротным кірунку. Яны раздаюць кветкі мінакам, прапаноўваючы ушанаваць памяць загінулых.

Частка ідзе з налепкамі «1941. 22 чэрвеня. Памятаем!». Некаторыя надзелі кепкі БРСМ.

На пытанне, куды яны накіроўваюцца, маладыя людзі адказвалі коратка: «На ўскладанне». Затым група растварылася на праспекце Незалежнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?