Чацьвертая па ліку сустрэча салігорцаў, арганізаваная ў межах суполкі «Рэвалюцыя пра сацыяльныя сеці» скончылася затрыманьнямі. Сярод затрыманых грамадзкія актывісты Сьвятлана і Уладзімір Шыла, Павал Батуеў, журналістка Ларыса Насановіч, маладафронтавец Андрусь Тычына, а таксама праваабаронца Леанід Мархотка. Агулам было затрымана 15 чалавек. Праз дзьве гадзіны пасьля пачатку акцыі ўсе затрыманыя былі вызвалены без складаньня пратаколаў.

Міліцыі затрымоўвала грамадзкіх актывістаў яшчэ перад акцыяй. На самой плошчы затрымалі пяць удзельнікаў. Пасьля гэтага сваю акцыю ў цэнтры гораду правёў праўладны БРСМ.

Нагадаем, што ў першай сустрэчы ў Салігорску прыняло ўдзел каля сарака чалавек, праз тыдзень паўсотні салігорцаў выйшла на плошчу. 15 ліпеня акцыя была разагнаная, у міліцыі апынулася 14 чалавек. Затрыманьні праводзілі супрацоўнікі менскай міліцыі ў даволі грубай форме. Усіх затрыманых тады выпусьцілі, узяўшы тлучачэньні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?