У сярэдзіне чэрвеня сталічныя арганізацыі ўсіх формаў уласнасці атрымалі «ліст шчасця» ад Мінгарвыканкама.

«У адпаведнасці з Рашэннем Мінгарвыканкама № 2535 ад 01.01.07 г. «Аб мерах па зніжэнні стратаў па часовай непрацаздольнасці» і рашэннем адміністрацыі … раёна г. Мінска… Вам неабходна забяспечыць вакцынацыю супраць грыпу не менш за 40% работнікаў Вашага прадпрыемства (установы, арганізацыі). … Інфармацыю аб заключанай дамове і колькасць асобаў, ахвотных прышчапіцца неабходна прадставіць да 01.07.2011 ў Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі Кастрычніцкага раёна г. Мінска», — паведамляецца ў ім.

Навошта рабіць прышчэпкі пасярод лета?

У Мінскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі тлумачаць, што рабіць вакцынацыю зараз не трэба, галоўнае — заплаціць за яе зараз.
А прышчапляцца можна ўвосень.

Прычым вакцыны пакуль што нават няма! Пра гэта карэспандэнту «НН» паведамілі ў бухгалтэрыі раённай паліклінікі са спіса, указанага ў лісце Мінгарвыканкама. Мяркуецца, што яна будзе закупленая ў канцы жніўня ці верасні. Колькі ж каштуе працэдура? «Мы бярэм няшмат, усяго па 3000 рублёў за кожную вакцынацыю. За гэтыя грошы доктар прыедзе ў вашу арганізацыю і зробіць усім прышчэпкі. Апроч таго, вы аплачваеце кошт самой вакцыны, прычым без ніякай нацэнкі», — паведамілі ў паліклініцы.

Згодна з прэйскурантам, дасланым паліклінікай,

французская вакцына каштуе €9, галандская — $10, бельгійская — $7,36. А вось кітайская і расійская вакцына ацэненая ў беларускіх рублях — 10 970 і 15 540 рублёў адпаведна.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?