Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч пацвердзіў, што Беларусь атрымала 800 мільёнаў першай часткі крэдыту ЕўрАзЭС.

«Учора 800 мільёнаў даляраў паступілі ў Стабілізацыйны фонд. Гэтыя сродкі будуць выкарыстаныя рацыянальна, каб збалансаваць валютны рынак», — заявіў Мясніковіч, які знаходзіцца ў Пецярбургу.

Сродкі, паводле Мясніковіча, будуць накіраваныя таксама на вырашэнне праблемы канвертацыі валюты, перадае Інтэрфакс.

«Сёння існуе пэўная праблема з канвертаваннем. Сродкі будуць выкарыстаныя таксама на гэтыя мэты», — заявіў кіраўнік урада Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?