Прадстаўнікі аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» атрымалі адказ з Мінгарвыканкама на заяўку аб правядзенні ля Камароўскага рынка пікета ў падтрымку палітвязняў і патрабавання правядзення свабодных выбараў.

Улады лічаць яго правядзенне немэтазгодным з прычыны таго, што пікет будзе перашкаджаць людзям хадзіць, а крамам — працаваць. «Гэта відавочная бязглуздзіца і чарговае парушэнне закону. Але для нас гэтая адмова не стала нечаканасцю. Зразумела, што ўлада будзе намагацца забараняць усе нашыя пікеты», — адзначыў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі.

«Мы абавязкова будзем працягваць і надалей падаваць заяўкі на правядзенне па ўсёй краіне 100 пікетаў за вызваленне палітвязняў. Мы будзем шукаць месцы, дзе шмат людзей, але дзе няма крамаў, метро і іншага, чаму мы маглі б „перашкаджаць“. І змагацца за гэта мы будзем ажно да падачы справаў у суд», — паведаміў палітык.

Ён таксама адзначыў, што сябры БХД распачалі па ўсёй краіне збор подпісаў за вызваленне палітвязняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?