Увечары 22 чэрвеня мясцовыя актывісты дэмакратычных сіл Бярозаўкі адзначылі сумную дату 70-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Да помніка Пакутнай маці, які стаіць у гарадскім парку на брацкай магіле салдатаў, загінулых пры вызваленні Бярозаўкі ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў, быў ускладзены адмысловы жалобны вянок, спавіты стужкаю колераў нацыянальнага сцяга.

— 22 чэрвеня — трагічная дата ў гісторыі беларускага народа, і гэта варта ведаць кожнаму беларусу, незалежна ад яго палітычных поглядаў, — зазначыў актывіст Руху «За свабоду» Сяргей Трафімчык.

— Дэмакратычныя актывісты горада Бярозаўка вырашылі далучыцца да сусветнай акцыі дня памяці ахвяраў Другой сусветнай вайны. Мы памятаем, што людзі гінулі за волю, перамагалі адно зло. Мы ўсклалі вянок на брацкую магілу ваяроў, што загінулі пры вызваленні рэспублікі.

Цікава адзначыць, што бярозаўскія мясцовыя ўлады пакінулі такую сумную юбілейную гадавіну без адпаведнай увагі. Ля помніка загінулым воінам у той дзень, акрамя вянка дэмакратычных актывістаў, не было ўскладзена ніводнай кветкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?