Беларусь пабудуе другую калійную вытворчасць. Мяркуецца, што інвестыцыі складуць $2 мільярды. Пра гэта заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў падчас працоўнай паездкі ў Брэсцкую вобласць.

«Мы будуем другі калійны камбінат пад $2 мільярды інвестыцый. І калі ўрад кажа, што там менш 1% (ад гадавога плану па прытоку прамых замежных інвестыцый, хай хутчэй дамаўляюцца з інвестарам і падпісваюць інвестыцыйны праект», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама не выключыў магчымасці будаўніцтва трэцяй калійнай вытворчасці: «Калі ўсё нармальна ў нас атрымаецца з пэўнымі пытаннямі — мы трэцюю калійную вытворчасць пачнём будаваць. Гэта зноў $2 мільярды».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?