Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў адмовіцца ад паслуг тых інвестараў, якія прыпынілі сваю дзейнасць ва ўмовах крызісу.

«Сышлі — ім тут рабіць больш няма чаго…

Тыя, хто тым часам сышлі з рынка, больш сюды вярнуцца не павінны. Магчыма, толькі з майго ведама, у іншых выпадках — буду разглядаць гэта, як карупцыю», —
заявіў сёння А.Лукашэнка, не ўдакладніўшы, пра якіх інвестараў ідзе гаворка.

«Мы гэта эканамічна зробім, каб нас не папракалі ў тым, што мы штосьці забараняем, — падкрэсліў ён. — Мы будзем падтрымліваць тых, хто нас сёння разумее».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?