«Я абвінавачваю Лукашэнку ў спробе забіць мяне», — заявіўэкс-кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў 23 чэрвеня падчасанлайн-канферэнцыі з жыхарамі Беларусі.
Някляеў паведаміў, што падаваў у пракуратуру заяву з патрабаваннем расследаваць абставіны свайго збівання і нападу на калону яго прыхільнікаў, якія адбыліся ў дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года на вуліцы Калектарнай у Мінску.
«Яго службы, пракуратуры даюць пакуль толькі адпіскі, што расследаванне справы па факце нападу ўсё адкладваецца і адкладваецца», — сказаў палітык.
Някляеў лічыць, што калі Лукашэнка не аддаваў загад напасці на яго, то няхай ён «дакажа, што гэта не так».«Калі не ён, то хто? Я павінен ведаць адказ», — падкрэсліў
На думку палітыка, тое, што адбылося на вуліцы Калектарнай пры нападзе на прыхільнікаў кандыдата ў прэзідэнты Някляева, «стала спускавым кручком падзей на плошчы, яно абумовіла далейшы сілавы сцэнар развіцця падзей».
0
0
0
0
0
0