Такую думку выказаў у перадачы «Актуальнае інтэрв’ю» на Першым канале намеснік міністра аховы здароўя, галоўны дзяржаўны санітарны лекар Беларусі Алег Арнаутаў.

Абсалютная большасць водакрыніц, якія забяспечваюць вадой населеныя пункты, — артэзіянскія, за выключэннем некаторых раёнаў Мінска і Гомеля. У Беларусі дзейнічаюць вельмі жорсткія меры па тэхналагічнай бяспецы вады. «Я смела магу сцвярджаць, што ваду з-пад крана ў Беларусі піць можна і трэба. Яна якасная і бяспечная», — падкрэсліў Алег Арнаутаў.

Што датычыцца санітарнага стану вадаёмаў рэспублікі для купання, то, паводле слоў Алега Арнаутава, санслужбы пастаянна праводзяць маніторынг і адсочваюць сітуацыю. У купальны сезон такі аналіз робіцца адзін раз на тыдзень. Інфармацыя аб забароне купання ў пэўных вадаёмах даводзіцца да ведама насельніцтва.

У купальны сезон ёсць два фактары, якія прыводзяць да пагаршэння санітарна-гігіенічных паказчыкаў на вадаёмах. Першы — натуральнае цвіценне вадаёмаў, другі — масавае купанне насельніцтва, паколькі людзі не заўсёды выконваюць правілы, забруджваюць ваду рэшткамі ежы, пабочнымі прадметамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?