Грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў» накіравала ліст на імя міністра ўнутраных спраў Беларусі Анатоля Куляшова з нагоды гвалтоўных перашкадаў прафесійнай дзейнасці беларускіх журналістам, які чынілі супраўнікі міністра 22 чэрвеня 2011 года.

У лісце за подпісам старшыні БАЖ Жанны Літвіной аздначаецца, што падначаленыя міністра «не звяртаюць увагі ні на прафесійны статус журналістаў, ні на нормы беларускага заканадаўства» і «дэманстратыўна ігнаруюць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь».

Журналісцкая арганізацыя патрабуе ад Куляшова і яго ведамства:

— неадкладна правесці службовае разбіральніцтва з прычыны масавага парушэння прафесійных правоў журналістаў супрацоўнікамі праваахоўных органаў падчас мірнай акцыі 22 чэрвеня 2011 года, высветліць вінаватых у парушэнні правоў журналістаў і прыцягнуць іх да адказнасці;

— прынесці прабачэнні пацярпелым журналістам;

— забяспячыць тлумачэнне супрацоўнікам органаў унутраных спраў заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі, згодна з якім журналіст мае права «прысутнічаць у раёнах узброеных канфліктаў альбо надзвычайных сітуацый, на масавых мерапрыемствах, у месцах іншых грамадска важных падзей і перадаваць адтуль інфармацыю» (п.2.2. арт. 34 дзейнага Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі»);

— давесці да службовых асобаў і іншых супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, што журналісты падчас масавых акцыяў, як і супрацоўнікі міліцыі, выконваюць свае прафесійныя абавязкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?