Міністар фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец заявіў, што Беларусь працягвае перамовы, каб атрымаць новы крэдыт ад Міжнароднага валютнага фонду.

 photo.bymedia.net

photo.bymedia.net

Харкавец сказаў, што ўмовы МВФ прынцыпова не розняцца ад умоваў, на якіх Мінск атрымаў крэдыт ад ЕўрАзЭС.

Таму, кажа чыноўнік, усё будзе залежаць ад поглядаў экспертаў МВФ і ад таго, як будуць праходзіць структурныя перамены ў беларускай эканоміцы. На асабістую думку Харкаўца, змена ўласніка — адна з самых яскравых прыкметаў пераўтварэнняў у эканоміцы.

Журналісты нагадалі міністру, што адна з умоваў атрымання крэдыту ад МВФ — пераход на рухомы абменны курс. Аднак гэтага пакуль няма.

Харкавец адказаў, што пытанне пераходу на рухомы курс вывучаецца. Ён выказаў сваю персанальную думку:

Беларусі ўсё роўна прыйдзецца перайсці на рухомы курс, і, «як мне падаецца, чым раней гэта будзе зроблена, тым лепш».

24 чэрвеня Андрэй Харкавец выступаў у Палаце прадстаўнікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?