Беларусь і яшчэ шэсць краін, якія не ўваходзяць у ЕС, пагадзіліся правесці стрэс-тэсты сваіх АЭС.
Аб гэтым гаворыцца ў дэкларацыі, якую прадстаўнікі Арменіі, Харватыі, Расіі, Швейцарыі, Турцыі, Украіны і Беларусі падпісалі ў прысутнасці еўракамісара па энергетыцы Гюнтэра Этынгера.

Інфармацы пра гэта распаўсюдзіла Еўракамісія.

Каментуючы падзею, Этынгер назваў падпісанне дэкларацыі «вялікім супольным крокам наперад» як для ЕС, так і для краін-суседзяў.

Згодна з дакументам, краіны пратэстуюць ўласныя АЭС з дапамогай працэдур, распрацаваных Еўрасаюзам.

Таксама была ўзгоднена магчымасць правядзення ацэньвання вынікаў тэстаў незалежнымі экспертамі з іншых краін.

Нагадаем, што 1 чэрвені Еўрапейскі Саюз прадставіў крытэры стрэс-тэстаў для АЭС для абмеркавання краінам-партнёрам у Еўропе.

Крытэрыі прадугледжваюць, што ў рамках правядзення стрэс-тэстаў павінна быць нададзена асаблівая ўвага тэхнічнай гатоўнасці АЭС супрацьстаяць прыродным катаклізмам: землятрусам і паводкам.

Нагадаем таксама, што на дадзены момант у краінах ЕС праходзяць стрэс-тэсты на аб'ектах ядзернай энергетыкі. Такая неабходнасць з'явілася ў сувязі з аварыяй на АЭС «Фукусіма-1» у Японіі пасля разбуральных землятрусу і цунамі, якія адбыліся ў сярэдзіне сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?