24 чэрвеня ў Бруселі лідар Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч правёў перамовы з камісарам Еўрасаюза па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфанам Фюле і з намесніцай генеральнага сакратара Еўрапейскай знешняй службы Хельгай Шміт.
Падчас сустрэчаў гаворка вялася пра тое, што кантакты ЕЗ з беларускімі ўладамі магчымыя толькі пасля вызвалення і поўнай рэабілітацыі палітвязняў. Далейшы ж дыялог мусіць адбывацца пры ўмове пазітыўных крокаў афіцыйнага Мінска паводле «дарожнай мапы». Гэта маюць быць канкрэтныя захады па эканамічнай лібералізацыі і
Суразмоўцы пагадзіліся пра неабходнасць правядзення адзінай палітыкі дэмакратычных краінаў у дачыненні да ўладаў Беларусі, а таксама важнасць выпрацоўкі супольнай пазіцыі дэмакратычнай супольнасці Беларусі. У Беларусі не будзе шансаў захаваць незалежнасць і пабудаваць дэмакратыю без ўнутранага дыялогу ў краіне.
Аляксандр Мілінкевіч падкрэсліў неабходнасць еўрапеізацыі Беларусі праз адукацыйныя, інфармацыйныя праекты і праграмы абмену.