Блогер cooler_by змясціў у сваім дзённіку тэст для кантролю ведаў па ідэалогіі з метадычкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыётэхнікі.
Прапануем увазе чытачоў пытанні.

...

21. Ідэя беларускай дзяржаўнасці ўзыходзіць да:

а) культурна-этнічных аб’яднанняў дрыгавічоў, крывічоў і радзімічаў;

б) Полацкага і Тураўскага княстваў, якія мелі ўсе атрыбуты дзяржаўнай улады;

в) старажытнарускай дзяржаўнасці і мае агульнарускія карані *;

г) Вялікага княства Літоўскага, дзе славяне займалі 11/12 тэрыторыі і складалі каля 80% насельніцтва.

23. Знаходзячыся ў складзе Рэчы Паспалітай, большасць беларусаў ўсвядоміла, што для свайго самазахавання як этнасу:

а) яны павінны вярнуцца да сваіх агульнарускіх каранёў *;

б) яны павінны стварыць самастойную беларускую дзяржаву;

в) яны павінны ўліцца ў склад польскага этнасу;

24. За час знаходжання ў складзе Расійскай дзяржавы беларусы:

а) сталі ахвярай русіфікатарскай палітыкі расійскага ўрада і ўвайшлі ў склад вялікарускага этнасу;

б) дамагліся права на палітычнае самавызначэнне і атрымалі нацыянальна-культурную аўтаномію;

в) сталі саюзнікамі польскага народа ў барацьбе за адраджэнне Рэчы Паспалітай;

г) змаглі адрадзіць свае нацыянальныя традыцыі, культуру, літаратурную мову *.

25. Абвешчаную ў сакавіку 1918 г. Беларускую Народную Рэспубліку:

а) варта лічыць першай самастойнай беларускай дзяржавай;

б) варта прызнаць палітычнай спадчынніцай Вялікага княства Літоўскага;

в) нельга прызнаць дзяржаўным утварэннем нават у марыянеткавай форме *;

г) можна прызнаць суверэннай дзяржавай, якая знаходзілася ў цесных саюзніцкіх адносінах з Савецкай Расіяй.

...

— 

  • Зорачкай адзначаны правільныя адказы
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?