Як паведамляе сайт Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, больш за ўсё вадаёмаў закрыта для купання ў Брэсцкай вобласці — дзевяць.
Гэта зоны адпачынку каля ракі Мухавец на пляжы «Цэнтральны» Брэста (левы і правы берагі ў раёне моста па бульвары Шаўчэнкі), каля вадасховішча Мышанка ў Баранавічах, вадасховішча Гаць Баранавіцкага раёна, ракі Чаква ў вёсцы Рубель Столінскага раёна, каля сажалкі Палонка ў Баранавіцкім раёне, каля вадасховішча Жабер Драгічынскага раёна, каля возера аграгарадка Хмелева Жабінкаўскага раёна, а таксама пляжы санаторыяў «Надзея» і «Буг». З 22 чэрвеня знятая забарона на купанне ў зоне адпачынку каля вадасховішча вёскі Ганькавічы Пінскага раёна. Гэтае рашэнне прынятае галоўным дзяржаўным санітарным лекарам Пінска і Пінскага раёна.
У Віцебскай вобласці закрытыя для адпачывальнікаў рэкрэацыйныя зоны каля азёр Гомель, Янава, Суя і Шчаты Полацкага раёна.
У Гомельскай вобласці забаронена выкарыстанне пляжа прадпрыемства «Уніком» каля ракі Дняпро ў Жлобіне і зоны адпачынку каля возера Святое ў Рагачоўскім раёне.
У Магілёўскай вобласці забаронена купанне ў рацэ Даўжанка каля вёскі Доўгае.
Купанне ў вадаёме забараняецца, калі санслужбы атрымліваюць двойчы пробы, якія не адпавядаюць нарматывам па хімічных або бактэрыялагічных паказчыках. У цёплае надвор’е забарону на купанне звычайна выносяць
Усяго ў Беларусі 567 афіцыйных пляжаў.