У
Беларускі бок цвердзіць, што ініцыятыва сыходзіла ад іспанцаў.
Кароткае паведамленне пра гэта змясціла лукашэнкаўскае агенцтва БелТА. Вось ягоны тэкст.
«Сёння з ініцыятывы іспанскага боку адбылася тэлефонная размова прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з каралём Іспаніі Хуанам Карласам I. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА у
Гэта інтрыгоўны факт. З аднаго боку, кароль Іспаніі, карыстаецца вялікім аўтарытэтам у Еўропе. З другога боку, канстытуцыйна ён фігура цырыманіяльная, і, у адрозненне ад прэзідэнтаў і прэм’ераў, можа сабе дазволіць кантакты ў тым ліку з асобай, законнасць кіравання якой Еўропа не прызнае.
Пакуль няясна, ці ў размове ішла гаворка пра толькі прабеларуска-еўрапейскія адносіны, ці пра лёс Муамара Кадафі. Нельга выключаць ні першага, ні другога.
«Мы не можам пацвердзіць Вам факт размовы, але мы не можам і абвергнуць» [інфармацыі БелТА], — заявілі «Нашай Ніве» ўТам дадалі, што звычайна не каментуюць "прыватных размоваў караля". Вечаровыя іспанскія газеты нічога не паведамляюць пра размову. Не было пакуль інфармацыі пра яе і на стужцы іспанскага інфармацыйнага агенцтва EFE.прэс-кабінеце караля.
У іспанскім пасольстве ў Маскве таксама нічога не ведалі пра факт размовы.
Хуан Карлас — гэта своеасаблівы суразмоўца для Аляксандра Лукашэнкі. Нагадаем, што
дыктатар Іспаніі Франка выбраў Хуана Карласа І сваім пераемнікам. Аднак пасля смерці Франка кароль Іспаніі арганізаваў пераход краіны да дэмакратыі. Ён адмовіўся ад дыктатарскіх паўнамоцтваў, аднавіў дзейнасць апазіцыі і рэальныя грамадзянскія свабоды.Больш за тое, калі прыхільнікі аўтарытарнага ладу паспрабавалі арганізаваць узброены путч, кароль узначаліў яго падаўленне.
У выніку Іспанія за 7 гадоў увайшла ў Еўрасаюз. Калі сканчалася дыктатура Франка, Іспанія была з адной з самых бедных краін Еўропы. На працягу двух дзесяцігоддзяў. з дапамогай датацый і інвестыцый ЕС, краіна дасягнула амаль сярэднееўрапейскага ўзроўню дабрабыту. І хоць рост быў захуткі, што выклікала пэўныя дысбалансы ў эканоміцы, што выяўляюцца цяпер, усё адно краіна ўвайшла ў пул самых развітых дзяржаваў свету.
На пачатку мінулага флірту Захаду з Лукашэнкам у Мінск у якасці парламенцёраў прыязджалі іспанец Хаўер Салана і італьянец Сільвіа Берлусконі. Салана тады быў кіраўніком еўрапейскай дыпламатыі. У якасці пасланца ад ЕС прыязджаў у Мінск і міністр замежных спраў Іспаніі Марацінэс. Гэта адбылося ў часе, калі Іспанія старшынявала ў Еўрасаюзе. Іспанцы выступалі за «ўцягванне Беларусі» і мяккі курс у дачыненні да Мінска.
У адрозненне ад Берлусконі ці некаторых усходнееўрапейскіх палітыкаў, Хуан Карлас І не звязаны інтарэсамі бізнэсу ці патрэбаю заваёўваць падтрымку эканамічных колаў.
У той жа час ён вядомы сваёй прынцыповай прадэмакратычнай пазіцыяй.
Памятаецца, як наПрэм’Ібера-Амерыканскім саміце кароль прапанаваў венесуэльскаму папулісту Чавэсу «заткнуцца».
Каментары