23 чэрвеня ў Брэсце ў пракуратуру выклікалі Сяргея Алексіевіча. Яму вынеслі папярэджаньне пра недапушчальнасць парушэння заканадаўства праз заклікі «да змены ўлады антыканстытуцыйным шляхам».
Пракурор выклікаў і яшчэ аднаго інтэрнэт-актывіста, вядомага пад псеўданімам Алесь Змагар.
Як вядома, у Брэсце 15 і 22 чэрвеня сотні людзей выходзілі на вуліцы з маўклівым патрабаваннем эканамічных і палітычных перамен у краіне.