Пра гэта паведамілі каардынатары акцыі збору грошай асобам, якія былі аштрафаваны за ўдзел у Народных гуляннях 22 чэрвеня.

Штотыднёвыя зборы грамады на Плошчах набылі вялікі розгалас. Іх празвалі «Маўклівымі Серадамі» або «Вечарамі Апладысментаў». Згодна з задумай ініцыятараў, людзі збіраюцца на цэнтральных плошчах гарадоў без лозунгаў і нічога не скандуюць. Яны адна апладзіруюць час ад часу.

Гэта адначасова і патрабаванне эканамічных і палітычных перамен у краіне, і пратэст супраць несвабоды слова і несвабоды сходу ў Беларусі.

Як паведаміла Міністэрства ўнутраных справаў, усяго за ўдзел у акцыі 22 чэрвеня ў Мінску затрымалі каля 200 чалавек. З іх 33 асудзілі да штрафаў.

Юнакі, якія збіралі грошы, заяўляюць, што перададуць іх праваабаронцам з групы «Вясна» для размеркавання між рэпрэсаванымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?