Стан здароўя прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса працягвае заставацца нявызначаным. Са словаў міністра замежных спраў Венесуэлы Нікаласа Мадура, якія прыводзіць Бі-бі-сі, Чавэс працягвае знаходзіцца на Кубе, дзе яму зрабілі аперацыю.

Разам з тым, віцэ-прэзідэнт Венесуэлы Эліяс Хаўа абвінаваціў прэсу ў «спекуляцыях» у сувязі са станам здароўя Чавеса, заявіўшы ў суботу, што кіраўнік дзяржавы яшчэ доўга будзе заставацца на кіраўнічай пасадзе. Пра тое,

што Чавес знаходзіцца ў крытычным стане, раней газэце Miami Herald паведамілі крыніцы ў ЦРУ.

56-гадоваму Уга Чавесу 10 чэрвеня была зробленая хірургічная аперацыя на Кубе, куды ён прыбыў, як паведамлялася, у рамках замежнага турнэ. 12 чэрвеня Чавэс паведаміў дзяржаўным венесуэльскім СМІ, што «папраўляецца».

Аднак, за апошнія два тыдні паведамленняў пра яго паступала незвычайна мала.
Доўгі час не было абнаўленняў і на мікра-блогу Чавеса ў Твітэры. Паведамляецца, што ў суботу з’явілася інфармацыя аб прыбыцці да Чавеса на Кубу яго дачкі і ўнукаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?