Меркаванні132132

Зімоўскі адкрыў блог, у якім матам лае лукашэнкаўскую сістэму

А таксама прадказвае краіне грашовую рэформу з канфіскацыяй укладаў.

Экс-кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Зімоўскі, ён жа тэарэтык і практык беларускай, як ён казаў, «ахраніцельнай журналістыкі», а цяпер — медыякансультант у Пецярбургу, замуціў (гэта ягоны ўласны выраз) інтэрнэт-праект, заснаваны на выкарыстанні нецэнзурнага кантэнту. Што ім рухала? Ён патлумачыў у інтэрв’ю інтэрнэт-газеце Naviny.by.

— Як нарадзілася ў вас ідэя гэтага сайта?

— Каля двух гадоў назад я заняўся кіберсквотарствам, так, гуляючы. Зарэгістраваў некалькі даменных імёнаў, усё як мае быць, на падставе беларускага заканадаўства. Сярод іх быў і сайт inosmi.by. Бачыце, дзесьці ў сярэдзіне мінулага года мне стала ясна, што ў найбліжэйшай будучыні Рэспубліка Беларусь, па шэрагу суб’ектыўных прычын, апынецца ў вялікай задніцы. Такім чынам, лік карыстальнікаў Сеткі, якія сыдуць у маргіналіі і ў латэнтны пратэст, рэзка ўзрасце. Уласна, гэта і было стрыжнем маіх сцэнароў, якія рэгулярна публікаваліся ў рубрыцы «Меркаванне» вашай інтэрнэт-газэты. Так што ніхто не скажа, што я не папярэджваў.

— Ну так, ваш сцэнар «дажыве Беларусь сінявокая да 2011 года» апраўдаўся з неверагоднай дакладнасцю. Вы нават адгадалі, якой будзе інфляцыя ў першым паўгоддзі…

— Ну, я шмат чаго адгадаў… Цяпер не пра тое. Актыўна набірае сілы пратэставы рух у сацыяльных сетках. Ён дынамічны, рухомы, добра арганізаваны. Прычым, справа не толькі ў арганізацыйных талентах мадэратараў і актывістаў.

І вось гэтых людзей (розных цалкам, іх яднае толькі непрыманне мясцовых ідэалагічных і эканамічных канструктаў), людзей, якія мірна топчуцца на віртуальных пляцоўках, пачынаюць вінціць за тое, што яны адважыліся з віртуальнай прасторы вылезці ў рэальнае. А потым высвятляецца, што яны, нібыта, у рэале нецэнзурна лаяліся, лаяліся брыдка. Ну і прысуды, астатнім у навуку.

Калі ж не даваць людзям, якія гулялі, артыкуляваць сваё стаўленне да сістэмы (мацерна ці не мацерна, не суць важна), то яны, натуральна, пачнуць каналізаваць сваю незадаволенасць status quo ў іншыя формы пратэсту. Скажам, у полі кантролю за выбарчым заканадаўствам. Ці ў дабіванне ўжо напаўразбуранага стэрэатыпу «народная міліцыя».

На гэты выпадак пляцоўка inosmi.by ўяўляецца мне не панацэяй, не, але сапраўды эфектыўным інструментам, які працуе на сеткавых (гэта важна) прынцыпах з актыўным выкарыстаннем абсцэннай лексікі. Гэта, разумееце, як розніца паміж «х…чить» гэты антынародны Рэжым або «Хацець х…чить» яго ж.

— Ці можна лічыць, што зараз вы працуеце ў www.inosmi.by?

— Не, вядома. У мяне абавязацельствы перад людзьмі з Санкт-Пецярбурга, з Расіі, мы цесна звязаныя, і яны вось ужо паўгода рэгулярна звяртаюцца да маіх паслуг, не бясплатна, зразумела, але да сайта ім справы няма. Ёсць я і некалькі валанцёраў, для нас www.inosmi.by — гэта свайго роду хэпэнінг. А мае цяперашнія прафесійныя заняткі ніякага дачынення ні да Беларусі, ні да яе ўлады не маюць.

— Але вось створаны вамі сайт мае самае непасрэднае стаўленне да ўлады. Такой нецэнзурнай крытыкі дзеянняў кіраўніцтва Беларусі не знойдзеш ні на адным апазіцыйным рэсурсе! Фактычна, запусціўшы гэты сайт, вы паслалі ўладу нах…

— Ні ў якім выпадку. Гэта нават не крытыка, гэта цвярозы аналіз і ацэнка сітуацыі плюс пабуджэнне да дзеяння. Актыўнага дзеяння ў зададзеным і, заўважце, правільным кірунку.

— Не ці ёсць ваш сайт помстай усім тым, хто перашкодзіў застацца ва ўладнай вертыкалі? І ці не баіцеся, што зараз яны сапраўды не дапусцяць вашага вяртання на дзяржслужбу?

— Зразумела, не. Я ж кампраматам не збіраюся апераваць. Толькі матам (ха-ха-ха). Новая справа мне па душы, таму я ўпэўнены, што рашэнне прэзідэнта аб маім пераходзе на іншую працу было правільным і своечасовым. Вядома, эстэтычна яно было аформлена вельмі ўбога, без людскасцi, кажучы па-беларуску, ну дык гэта наша традыцыя.

— А як жа Лукашэнка і ваша верная служба яму многія лета?

— 15 гадоў маёй вернай і бездакорнай службы — гэта ўжо гісторыя. І ніхто шляху пройдзенага ў мяне не адбярэ. Удзячны мне прэзідэнт ці не, гэта пытанне да яго. Я — удзячны, у мяне было 15 гадоў займальнай, цікавай і любімай працы. Я больш за паўгода не бачыў беларускіх каналаў, так што не ў курсе [сітуацыі]. Агульная ж тэндэнцыя заняпаду афіцыйнай агітацыі і прапаганды відавочная і без чытання газет, і без тэлепрагляду.

— Не баіцеся, што, адштурхнецеся ад ўладнага берага сваімі «нах.», але вас і да іншага — апазіцыйнага — берага не падпусцяць?

— Дык мяне апазіцыйны бераг і не вабіць. На спецыялістаў майго класа ёсць попыт, у «піцерскіх» наперадзе дзве магутныя выбарчых кампаніі, таму ёсць дзе руку прыкласці.

— Раз ужо год таму вы апынуліся такім аракулам, давайце новы прагноз: што будзе з беларускай эканомікай? Калі ў абменніках з’явіцца валюта? Наколькі яшчэ абваліцца беларускі рубель?

— Эканомікі ў цывілізаваным разуменні не будзе, яе заменіць статыстыка. Валюта ў абменніках больш не з’явіцца ўвогуле, будзе ўведзена так званае валютнае кантынгентаванне. Беларубель будзе дрэйфаваць у калідоры 5000–6000 руб. / дал. Потым будзе праведзена грашовая рэформа з заменай усіх банкнотаў, а таксама з рэстрыкцыяй укладаў, як гэта было ў 1947 годзе ў СССР. «Сацыяльная рэвалюцыя праз сетку» прывядзе да страты уладай маральнага права на гвалт і да канцэнтрацыі нянавісці да часткі ўладных інстытутаў.

Каментары132

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

«Я толькі аднаго хачу: каб вы паверылі мне зноў». Як прайшла першая акцыя Ціханоўскага ў Варшаве пасля вызвалення

«Я толькі аднаго хачу: каб вы паверылі мне зноў». Як прайшла першая акцыя Ціханоўскага ў Варшаве пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Еўропа змагла захаваць адзінства з Трампам на выпадак нападу Расіі11

Беларусбанк абмяжоўвае зняцце наяўных з картак3

У Арменіі арыштавалі архіепіскапа і яшчэ 16 змоўнікаў1

4, 14 ці 114? У Кобрыне не могуць разабрацца з нумарам дома на фасадзе6

Кацярына Ціханава — не проста дачка Пуціна. Яе лічаць магчымай пераемніцай11

«Нервовае, трывожнае, непалітычнае. Галоўны герой — член Савета Рэспублікі». Вольга Лойка прапануе «Беларусьфільму» ідэю кіно3

У Маскве мужчыны масава спрабуюць знаёміцца, мацаючы дзяўчат за ягадзіцы. Так загадаў рабіць сэкс-коўч з Беларусі24

З 1 верасня беларусам, што едуць у Латвію, трэба будзе зарэгістравацца на спецыяльным партале і запоўніць анкету9

Спецслужбы пад выглядам «друку сімволікі і сцягоў» спрабуюць падбіць беларусаў замежжа перадаць свае асабістыя звесткі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я толькі аднаго хачу: каб вы паверылі мне зноў». Як прайшла першая акцыя Ціханоўскага ў Варшаве пасля вызвалення

«Я толькі аднаго хачу: каб вы паверылі мне зноў». Як прайшла першая акцыя Ціханоўскага ў Варшаве пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць