Продаж акцый «Белтрансгаза» ўвязаны з цэнамі на газ для Беларусі.
Пра гэта ў інтэрв’ю карэспандэнту БЕЛТА паведаміў прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.
«Пытанняў няма: $ 2,5 млрд. — і хоць заўтра,
 — сказаў прэм’ер. — Але мы ўвязваем гэта ў пакеце з цэнамі на газ. У гэтым кірунку ідзе праца».

«Сёння я зноў гаварыў з Кудрыным, ён абяцаў актыўна ўключыцца ў гэты працэс, — адзначыў Міхаіл Мясніковіч. — На маю просьбу Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін даручыў Мінэканамразвіцця зрабіць разлікі, як будзе выглядаць эканоміка Беларусі з улікам прапанаванага росту цэнаў на газ. Адпаведнае заключэнне падрыхтаванае. Яно, як кажуць у народзе, па прынцыпе і нашым, і вашым. Я на гэта звярнуў увагу Аляксея Леанідавіча [Кудрына]. Хацелася б мець гэтае заключэнне ў больш скончаным выглядзе, каб весці прадметную размову з прэм’ер-міністрам Расіі».

Адказваючы на пытанне аб перспектывах будаўніцтва ў Беларусі другой калійнай вытворчасці з аб’ёмам інвестыцый $2 млрд., Мясніковіч адзначыў, што гаворка ідзе, у першую чаргу, пра расійскіх інвестараў, а таксама пра інвестараў «з далёкага замежжа». Канкрэтызацыю ў дачыненні да інвестараў ён лічыць заўчаснай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?