27 чэрвеня ў Мінску адбыўся круглы стол, прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння Івана Луцкевіча і 90-годдзю заснавання Віленскага беларускага гісторыка-этнаграфічнага музея імя І.Луцкевіча. Музей існаваў з 1921 па 1945 гады. Пасля закрыцця большасць збораў была перададзеная ў Гісторыка-этнаграфічны музей Літвы, Цэнтральную бібліятэку Акадэміі навук Літвы, частка з іх трапіла ў музейныя зборы Беларусі.

Аднавіць музей у адной краіне немагчыма, бо такія ўмовы існуючага заканадаўства: «помнікі вяртаць ніхто нікуды не будзе, нават, калі ёсць запавет колішняга ўладальніка, як з той жа бібліятэкай Храптовіча, які загадаў вярнуць яе ў адкрыты ўніверсітэт». Пра гэта гаварыў падчас круглага стала вучоны сакратар Нацыянальная бібліятэкі Беларусі Алесь Суша. У гэтых умовах, паводле яго слоў, " віртуальная рэканструкцыя, безумоўна, можа выклікаць вялікую цікавасць». Тым больш што ў Літве зараз вядзецца актыўная праца па пераводзе ў лічбавы фармат друкаваных помнікаў, у тым ліку XVIII–XIX стагоддзяў.

Алічбоўванне архіваў — гэта першы этап, расказаў дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі Сяргей Вечар. Потым трэба будзе сумясціць працы літоўскіх і беларускіх архівістаў «у віртуальным выглядзе, і абавязкова ў друкаваным, каб збор быў зафіксаваны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?