Пяцьпаведаміла карэспандэнту БЕЛТА галоўны дзяржаўны санітарны доктар Брагінскага раёна Наталля Петрачева.60-70-гадовых жыхароў вёскіДвор-Савічы Брагінскага раёна пакусаў шалёны воўк. Жывёліна была хворая, гэта ўжо пацверджана лабараторна,
Інцыдэнт адбыўся раніцай. Каля 7.00 воўк напаў на аднаго з пенсіянераў, які знаходзіўся ля сваей хаты. У мужчыны зафіксаваныя дзве павярхоўныя раны цела. Пасля воўк кінуўся да суседняга двара, дзе пакусаў яшчэ аднаго пенсіянера, прычыніўшы яму сур’ёзныя траўмы твара. Яго жонка, якая працавала ў гародзе, таксама стала ахвярай драпежніка. Жанчына ледзь адбілася ад ваўка, які зваліў яе з ног. Агулам хворы звер траўмаваў чатырох мужчын і адну жанчыну. Акрамя таго, ён пакусаў пяць сабак.
Паводле Наталлі Петрачовай, пацярпелыя аператыўна атрымалі дапамогу медыкаў. Пакусы былі апрацаваныя ў першыя паўгадзіны пасля здарэння, пачата вакцынацыя. Галоўны доктар удакладніла, што гэта дазваляе спадзявацца на поўнае аднаўленне здароўя пажылых людзей.
Своечасова былі прыняты меры па адлове драпежніка і правядзенні неабходных лабараторных даследаванняў. На дадзены момант у населеным пункце вакцынаваныя ўсе коткі і сабакі. Праведзена дэзінфекцыя месцаў нападу на людзей.
Такі выпадак у Брагінскім раёне сёлета зарэгістраваны ўпершыню.