Як паведамляе сайт Міністэрства юстыцыі, галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі зацверджаны склады атэстацыйных камісій. У іх уключаны кіраўнікі ўпраўленняў юстыцыі, калегій адвакатаў, суддзі, дэпутаты, прадстаўнікі юрыдычнай навукі.

 Адвакаткі Мар'яна Сямешка і Алена Аўчыннікава бароняць Змітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава, фота Сяргея Гудзіліна.

Адвакаткі Мар'яна Сямешка і Алена Аўчыннікава бароняць Змітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава, фота Сяргея Гудзіліна.

Атэстацыйныя камісіі, якія ўзначальваюць начальнікі адпаведных галоўных упраўленняў юстыцыі, разгледзяць працу адвакатаў зыходзячы з якасных і колькасных паказчыкаў іх дзейнасці па абароне па крымінальных справах, прадстраўніцтве па грамадзянскіх справах, справах, што ўзнікаюць з гаспадарчых (эканамічных) спрэчак, і справах аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Пры ацэнцы дзейнасці будуць улічвацца праца па прававой асвеце насельніцтва і ўдзел у аказанні юрыдычнай дапамогі жыхарам сельскай мясцовасці і аграгарадкоў. Пры атэстацыі будуць улічвацца заахвочванні адвакатаў, а таксама дысцыплінарныя спагнанні, факты парушэння дзейнага заканадаўства, паведамляе сайт Мінюста.

«Вынікі атэстацыі дазволяць даць рэальную ацэнку якасці і эфектыўнасці дзейнасці як кожнага адваката, так і адпаведнай раённай юрыдычнай кансультацыі і абласной (Мінскай гарадской) калегіі адвакатаў у цэлым», — адзначаецца ў паведамленні.

Нагадаем, у лютым Мінюст пазбавіў ліцэнзій чатырох адвакатаў Мінскай гарадской калегіі адвакатаў

— Алега Агеева, Таццяну Агееву, Уладзіміра Толсціка і Тамару Гараеву, якія абаранялі фігурантаў справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня.

3 сакавіка са складу калегіі быў выключаны адвакат Павел Сапелка.

23 сакавіка Мінюст папярэдзіў прэзідыум Мінскай гарадской калегіі адвакатаў аб магчымасці прымянення да «некаторых службовых асоб» прэзідыума дысцыплінарнага і адміністрацыйнага характару ў выпадку «працягу палітыкі канфрантацыі» і «палітызавання пытанняў спынення дзеяння ліцэнзій» членаў калегіі.

6 чэрвеня Павел Сапелка звярнуўся ў Канстытуцыйны суд Беларусі з просьбай даць ацэнку загаду Мінюста аб пазачарговай атэстацыі адвакатаў. У звароце адзначаецца, што згодна з дзейнымі нормамі заканадаўства «атэстацыю адвакатаў праводзіць атэстацыйная камісія калегіі адвакатаў, якая прызначаецца прэзідыумам адпаведнай калегіі адвакатаў. Склад атэстацыйнай камісіі фарміруецца не менш чым з пяці кваліфікаваных адвакатаў, якія маюць стаж працы ў адвакатуры не менш чым пяць гадоў і не падлягаюць атэстацыі на гэты момант».

Былы адвакат сцвярджае, што загад Мінюста супярэчыць нарматыўным актам, якія рэгулююць адвакацкую дзейнасць, у тым ліку палажэнням закона «Аб адвакатуры» і пастанове Мінюста «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку правядзення атэстацыі адвакатаў». У іх нідзе наўпрост не гаворыцца аб пазачарговай атэстацыі адвакатаў.

Чытаць таксама: Дзякуй Адвакату

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?