Суполка «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» звярнулася да рабочых з заклікам падтрымаць маўклівыя пратэсты моладзі 29 чэрвеня і 3 ліпеня.
«Улады на чале з Лукашэнкам цягнуць нас у эканамічную бездань», — адзначаюць аўтары звароту.
«Што рабіць? Ісці на плошчу, разам з народам, супраць Лукашэнкі! Сёння вы падтрымаеце студэнтаў, а ўвосень яны падтрымаюць вас!
Знаходзьцеся на плошчы без лозунгаў, сімволікі, транспарантаў і любых падставаў для затрымання. Мы запаўняем вуліцы — гэтага яны і баяцца, больш чым любога сцяга ці транспаранта! Чуеце, што людзі пляскаюць у ладкі — ведайце, што гэта мы! Будзьма ў адных шэрагах, а не паасобку», — гаворыцца ў паведамленні.