Расійская кампанія «Уралкалій» лічыць ААТ «Беларуськалій» цікавым актывам з пункту гледжання ўгоды па зліцці і паглынанні, але ў найбліжэйшай перспектыве верагоднасць ажыццяўлення такой здзелкі малая.

Пра гэта заявіў 28 чэрвеня генеральны дырэктар «Уралкалія» Уладзіслаў Баўмгертнер на XV штогадовай канферэнцыі інвестараў у Маскве.

«Беларуськалій» для нас цікавы з пункту гледжання здзелкі па зліцці і паглынанні, у нас ужо ёсць вопыт)досвед) партнёрства з гэтай кампаніяй», — цытуе Баўмгертнера РІА Новости. Аднак зараз «Уралкалій» не вядзе ніякіх перамоў аб здзелкі ні з «Беларуськаліем», ні з беларускім урадам.

Нагадаем, 10 чэрвеня на нарадзе па пытаннях развіцця «Беларуськалія» Аляксандр Лукашэнка заявіў: «Ніхто нікому за бясцэнак „Беларуськалій“ не аддасць». Ён таксама не выключыў, што з 1 ліпеня сума ў 30 млрд долараў, у якую беларускія эксперты ацанілі гэтае ААТ, будзе індэксавацца з улікам інфляцыі долара. Паводле слоў Лукашэнкі, «пара купцоў» ужо заявілі пра гатоўнасць заплаціць такую суму.

Адначасова Баўмгертнер заявіў, што і выдача «Уралкаліем» Беларусі крэдыту на мільярд даляраў таксама малаімаверная. «Сэнс здзелкі ўжо не такі актуальны і для беларускага боку, і для нас», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?