Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў некаторыя ўказы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытанні адмены дамавых кніг», паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Дакумент «скіраваны на выключэнне абавязку грамадзян, якія жывуць у аднакватэрных (блакаваных) жылых дамах, пры іх звароце ў дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі па ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур падаваць дамавыя кнігі», адзначаецца ў паведамленні.

«Указ зменшыць пералік дакументаў, якія падаюцца грамадзянамі пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, а таксама дазволіць забяспечыць улік грамадзян, якія жывуць у аднакватэрных (блакаваных) жылых дамах», — падкрэслівае прэс-служба.

З адменай дамавых кніг інфармацыя аб месцы жыхарства і складзе сям’і грамадзян, якія жывуць у аднакватэрных (блакаваных) жылых дамах, будзе захоўвацца ў арганізацыях, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду, сельскіх (пасялковых) выканаўчых камітэтах і пры неабходнасці можа быць запытана зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?