29 чэрвеня ва Ўправе Партыі БНФ (праспект Машэрава,8) а 16:00 адбудзецца сумесная прэс-канферэнцыя лідараў апазіцыі.

У ёй возьмуць удзел прадстаўнікі абсалютна розных палітычных сілаў.

Аляксандр Мілінкевіч (Рух «За Свабоду»), Уладзімір Някляеў («Гавары праўду»), Анатоль Лябедзька (АГП), Сяргей Калякін («Справядлівы свет»), Віталь Рымашэўскі (БХД), Ігар Лялькоў (БНФ).
Мяркуецца, што палітыкі заявяць пра далейшую каардынацыю дзеянняў.

Тыдзень таму Анатоль Лябедзька у інтэрв’ю для «НН» якраз гаварыў пра магчымае аб’яднанне апазіцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?