Пасол ЗША ў Літве Эн-Элізабет Дэрсу на прэсавай канферэнцыі ў Вільні заявіла, што Злучаныя Штаты Амерыкі падтрымліваюць планы будаўніцтва АЭС у Літве і Беларусі.

ЗША падтрымліваюць імкненне Літвы да энергетычнай незалежнасці і бяспекі, а таксама дыверсіфікацыю беларускай энергетыкі, але не выказваюць меркаванне аб пляцоўцы для плануемай АЭС у Астраўцы.

«Я хачу ўдакладніць, што ЗША сапраўды заявілі пра АЭС у Беларусі. Мы выказваем палітычную падтрымку такім краінам, як Беларусь і Літва, а таксама любой іншай краіне, якая жадае дыверсіфікаваць свае крыніцы энергіі і забяспечыць энергетычную бяспеку. Мы лічым, мірная атамная энергетыка з’яўляецца часткай гэтай бяспекі. Мы не выказвалі якія-небудзь погляды з нагоды пляцоўкі АЭС, мы толькі сказалі, што любое развіццё атамнай энергетыкі ў мірных мэтах павінна адпавядаць міжнародным стандартам бяспекі. Гэта асабліва важна пасьля таго, што адбылося ў Японіі «, — падкрэсьліла яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?