29 чэрвеня прадстаўнікі шасці палітычных партыі і арганізацый заявілі пра стварэнне сумеснай платформы.
29 чэрвеня прадстаўнікі шасці палітычных партыі і арганізацый заявілі пра стварэнне сумеснай платформы. «Гэта яшчэ не аб’яднанне», — зазначылі яны.
Прадстаўнікі АГП, БНФ, «Справядлівага света», Руху «За Свабоду», БХД і «Гавары праўду» падпісалі пагадненне, дзе патрабуюць вызвалення палітвязняў, а таксама правядзення свабодных выбараў.
«Адбываецца стварэнне платформы, аб’яднанне праз дзеянне, справу, а не толькі праз заявы», — зазначыў Анатоль Лябедзька. На ягоную думку, тая эканамічная сітуацыя ў краіне, якая існуе цяпер, ёсць вынікам адсутнасці вольных выбараў.
Уладзімір Някляеў на
Дык вось у пісьмовым звароце Някляеў напісаў, што гатовы да любых аб’яднанняў, каб выцягнуць з турмы палітвязняў.
Рымашэўскі сказаў, што хай гэта і маленькі, але крок да рэальнага аб’яднання. Мілінкевіч зазначыў, што мы жывём у складаны час, калі вырашаецца, ці «мы будзем еўрапейскай дзяржавай, ці перыферыяй суседняй краіны». На думку Мілінкевіча, сёння сістэмны крызіс мае не толькі ўлада, але і апазіцыя. Прычына для апазіцыі — слабая каардынацыя.
Калі журналісты спрабавалі ўдакладніць, ці можна гэта называць аб’яднаннем, то палітыкі папрасілі называць лепш пагадненнем.
Аляксандр Мілінкевіч адзначыў, што калі ўлада не пойдзе на гэтыя саступкі (вызваленне палітвязняў і правядзенне свабодных выбараў), то ўдзельнічаць у выбарах не варта. Трэба таксама пераканаць еўрапейцаў не дасылаць сваіх прадстаўнікоў для назірання за гэтымі выбарамі.
Удзельнікі
«Вы ўсё хочаце стварыць КПСС, — не вытрымаў Калякін пасля пытання пра структуру новай платформы. — Але стварэнне новага АДС зусім не абавязковае. Магчымае і так каардынацыя дзейнасці».
Заракацца ад крытыкі адзін аднаго палітыкі не сталі. «Мы ж не мафію ствараем», — як вобразна зазначыў Рымашэўскі.
Пра ўзаемаедачыненне з «Рэвалюцыяй праз сацыяльную сетку» Сяргей Калякін сказаў: «Мы з імі ў кантакце, сёння мы будзем там».
Каментары