У народных гуляннях у Віцебску ўзялі ўдзел 300 чалавек. Большай колькасці перашкодзіла вялікая залева, паведаміў Канстанцін Севярынец.

Напачатку людзі сталяі ў пераходзе, а потым рушылі пад навес перад вялікім 9-ціпавярховым домам, што стаіць на Плошчы.

Памятаючы пра словы Ігара Яўсеева, што па серадах пляскаць у далоні нельга, яны хітра выйшлі ў сітуацыі. Бачылі нібыта знаёмага і пачыналі пляскаць у далоні.

Акцыя была ачэплена спецназам, а таксама мясцовым партгаспактывам.

Абышлося без затрыманняў. Таксама К. Севярынец нагадаў, што ў Віцебску каля крыжа Ефрасінні Полацкай праходзяць традыцыйныя малітвы за палітвязняў.

***

У Віцебску плошча Перамогі ачэпленая па перыметры. Тут жа патрулююць амапаўцы і людзі ў цывільным, кожны з рацыяй. На плошчу нікога не пускаюць, але відаць, што за металічнымі загарадкамі не вядзецца падрыхтоўка да дыскатэкі, пра якую сёння паведамляла а 16-й гадзіне мясцовае тэлебачанне ў «бягучым радку» на экране тэлевізараў.

Ля плошчы Будаўнікоў ужо сабралася каля сотні маладзёнаў. Пакуль цяжка вызначыць, ці гэта ўдзельнікі акцыі, ці тыя, хто прыйшоў на абяцаную дыскатэку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0