Грамадства77

Гулянні ў Гомелі: шэсце па вуліцах горада — 600–800 чалавек + фоты

Моладзь прагнула руху.

У Гомелі ўлады зноў зрабілі ўсё, каб маўклівую акцыю прадухіліць — была перакрыта не толькі плошча Леніна, але і скверык Кірылы Тураўскага. У выніку ўсе людзі былі выцесненыя на прылеглыя вуліцы. Тады ўдзельнікі народных гулянняў сканцэнтравалася на тралейбусным прыпынку ля плошчы Леніна.

Былі гучныя апладысменты, адрасаваныя рэпетыцыі параду, якая ішла на плошчы. Людзі паднімалі рукі ўверх у знаку «ШОС», гучна крычалі, нехта рваў дробныя беларускія грошы.

Пад канец у акцыі нечакана аб’явіўся галоўны герой: імпазантны мужчына, які выйшаў на балкон дома, размешчанага насупраць прыпынку, дзе адбывалася дзеянне. Мужчына праявіў сябе выдатным акцёрам: ён рабіў выгляд, што людзі сабраліся для таго, каб бачыць яго персону, махаў рукой, кланяўся, прычым рабіў усё гэта з вельмі ганарлівым і непрыступным выглядам.

Роўна ў 19.30 акцыя была завершана — без эксцэсаў, без затрыманьняў, аднак яна раптам працягнулася і прыняла зусім неспадзяваны абарот.

Ад агульнай аддзялілася калона моладзі прыкладна ў 200–300 чалавек, якая рушыла па вуліцы Працы да Вечнага Агню, а затым па праспекце Леніна. Моладзь арганізавана апладзіравала, гучна крычала — выкрыкі былі беззмястоўнымі, ніхто не выйшаў за рамкі першапачатковых умоў і ніякіх лозунгаў так і не прагучала. На працягу ўсяго шляху рух ШОСтай калены выклікаў адабрэнне мінакоў і аўтамабілістаў: кіроўцы сігналілі, людзі апладзіравалі і крычалі разам з калонай.

Затым шлях перакрыў спецназ, які і стаў рассейваць калорну. Некалькі чалавек былі затрыманыя.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанін выпадкова тыркнуў пальцам у вока знаёмай, а тая ў адказ ткнула яму ў бок нажом1

Беларусы ў Літве сталі значна часцей атрымліваць пашпарт замежніка1

Кітайскія аўтамабілі-гібрыды моцна апраменьваюць карыстальнікаў5

У краіне будзе яшчэ адзін спартыўны канал: яго запускае СТВ1

Першага намесніка начальніка Белчыгункі Дулуба асудзілі на 10 гадоў калоніі

УСУ: Сітуацыя на Дабрапольскім кірунку стабілізуецца

Аўтобусныя рэйсы Вільня — Мінск: Літва скарачае колькасць маршрутаў — у чым прычына?4

Беларускія бронемашыны «Кайман» паказалі на парадзе ў Беніне

Стаў вядомы час заўтрашняй сустрэчы Пуціна і Трампа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць