З 1 ліпеня 2011 года мыты за ўвезеныя з-за мяжы аўтамабілі будуць вылічацца па новых, вышэйшых стаўках.

 Фота «Вечерний Гродно».

Фота «Вечерний Гродно».

Такі «падарунак» беларусы атрымалі праз уступленне краіны ў Мытны саюз з Расіяй і Казахстанам.

Інфармацыя пра іх з’явілася на стэндах мытняў.

Прывядзём просты прыклад.

Наш калега Сяргей набыў два тыдні таму ў Нямеччыне ў салоне машыну Volvo S60 2002 года выпуску за 4 900 еўра.

Каля 1000 еўра ён заплаціў за растаможку (аб’ём 2 400), выдаткі на паездку і перагон склалі 500 еўра. Такім чынам машына

абышлася ў 6 400 еўра.

Цяпер

толькі растаможка такога аўто складзе 12 тыс. еўра!
(5 еўра х 2400 кубікаў = 12 000).

Плюсуем 5 400 (4900+500), атрымліваецца, што зараз такая машына

абыйдзецца яму ў 17 400 еўра

Возьмем больш бюджэтны «варыянт»: аўтамабіль 2007 года з аб’ёмам рухавіка 1 600. Яго растаможка будзе каштаваць 4 000 еўра (2,5×1600). Растаможка аўтамабіля 2003 года з аб’ёмам рухавіка 1 600 абыйдзецца цяпер вам у 5 600 еўра (3,5×1600).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?