Беларусь рыхтуе IPO «Беларуськалія» — аднаго з найбуйнейшых у свеце вытворцаў калійных мінеральных угнаенняў, паведаміў у чацвер першы
«Тры тыдні таму я даў даручэнне «Белнафтахіму» і «Беларуськалію» (які падпарадкоўваецца «Белнафтахіму») рыхтаваць пэўны пакет акцый «Беларуськалія» для IPO на адной з біржаў», — цытуе Сямашка РІА «Навіны».
Гэта лагічнае рашэнне ў рынкавым духу. Перш чым прадаваць вялікую долю акцый пакетам, варта было б прыцаніцца да попыту на біржы.
Але гэтае рашэнне ўрада сведчыць таксама, што яму не ўдаецца прадаць долю ў «Беларуськаліі» «Уралкалію» па цане, якую яны першапачаткова выставілі.
IPO «Беларуськалія» можа стаць самай значнай прыватызацыйнай аперацыяй за апошнія гады. IPO -- гэта тэрмін для першай публічнай прапановы акцый.