Сітуацыя ў Беларусі займае важнае месца ў візітах дзяржсакратара ЗША Хілары Клінтан у краіны Цэнтральнай Еўропы.

Выступаючы сёння ў венгерскім парламенце, Хілары Клінтан сказала, што сталыя дэмакратыі павінны «падзяліцца сваім вопытам з новымі дэмакратыямі Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі, выказаць салідарнасьць з тымі, хто выходзіць на вуліцы з пратэстам у Беларусі, у Лівіі і ў іншых краінах свету».

Пазней сёння дзяржсакратар ЗША наведае Вільню, дзе на нарадзе краін «Супольнасці дэмакратый» яна, як чакаецца, закліча еўрапейскія краіны ўзмацніць ціск на Аляксандра Лукашэнку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?